У Віцебску помнік Аляксандру Неўскаму пабудуюць, а Шагалу пакуль не

alexander-nevski-monument-02Помнік праваслаўнага святому князю Аляксандру Неўскаму будзе ўстаноўлены ў Віцебску на працягу двух гадоў, — пра гэта паведаміў 27 сакавіка старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін.

Помнік рускаму князю будзе ўстаноўлены каля Благавешчанскай царквы на беразе Дзвіны. На думку кіраўніка горада, з’яўленне новых цікавостак з’яўляецца важным аспектам турыстычнага развіцця горада, паведамляе belta.by.

Адначасова старшыня паведаміў, што праект па стварэнні комплекса, прысвечанага Марку Шагалу, пакуль замарожаны з нагоды адсутнасці інвестара. Стварэнне такога комплексу планавалася на вуліцы Пакроўскай.

У мінулым годзе ў Віцебску быў усталяваны помнік князю Альгерду.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі