ВПС Саудаўскай Аравіі наносяць новыя авіяўдары па Емене

7ВПС Саудаўскай Аравіі наносяць новыя авіяўдары па тэрыторыі Емена. У ноч на 28 сакавіка налёту падвергнуўся аэрапорт у сталіцы краіны, Сане.

Збіты прынамсі адзін саудаўскі самалёт, а двух пілотаў, што катапультаваліся над Адэнскім залівам, выратавалі амерыканскія маракі, паведамляе euronews.

Дзейнічаючы супраць шыітаў-хусiтаў, якія захапілі ў Емене ўладу, Эр-Рыяд заручыўся падтрымкай прэзідэнта Емена і значнай часткі арабскіх краін.

Лідэр шыіцкага руху Хезбалах Хасан Насрала называе дзеянні арабскіх краін агрэсіяй і заклікае неадкладна спыніць агрэсію, аднавіць перамовы і знайсці палітычнае рашэнне.

На яго думку, гэта ні што іншае, як спроба заваёвы Емена.

На думку ж Эр-Рыяда, хусiтаў актыўна падтрымлівае Іран, і таму захоп улады ў Емене можна лічыць знешняй агрэсіяй.

Тэгеран асудзіў авіаналеты, аднак адмаўляе сваё ўмяшанне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі