Асвечаныя новыя купалы цэркваў у Бацэвічах, Алекшыцах і Мілаградзе

kupolЕпіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан 27 сакавіка асвяціў крыжы праваслаўнага храма Казанскай іконы Божай Маці, які будуецца ў вёсцы Мілаград пад Рэчыцай.

Адразу пасля гэтага на храм былі ўсталяваныя шацёр і купал з крыжам, паведамляе eparhiya.by.

У гэты ж дзень новы купал быў устаноўлены на храм Пакрова Багародзіцы ў вёсцы Алекшыцы на Гродзеншчыне. Царква, збудаваная ў 1866 годзе на сродкі бяздзетнага графа Аркадзя Курлова, перажыла гістарычныя катаклізмы, і цяпер настаяцель пратаіерэй Сергій Гмір вядзе тут буйныя рэстаўрацыйныя працы, паведамляе orthos.org.

26 сакавіка настаяцель будучага храма апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Бацэвічы пад Клічавам іерэй Максім Кірэеў таксама асвяціў купал і крыж у саслужэнні благачыннага Клічаўскай акругі пратаіерэя Сергія Андрэева, паведамляе bobruisk.hram.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі