У Пальмовую нядзелю “Ісус” на асле ўехаў у Мінск (фотарэпартаж)
У Мінску ў Пальмовую нядзелю, 29 сакавіка, ля архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі падчас святых Імшаў адбыліся традыцыйныя інсцэніраваныя працэсіі, якія ілюструюць уваход Госпада Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Вернікаў сустрэлі вослік і апранутыя ў біблійных асобаў акторы.
Галоўную Імшу ў мінскай катэдры ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, якому саслужыў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У казанні пасланец Папы звярнуў увагу на парадаксальнасць чалавечага жыцця. “Яшчэ сёння людзі крычалі “Гасанна сыну Давіда”, а неўзабаве патрабавалі ўкрыжаваць яго”, – адзначыў ён.
Узгадваючы шматлікія здрады, якія перажываў Ісус ад жыхароў Ерусаліму і сваіх паслядоўнікаў – перадусім апосталаў Юды і Пятра, Клаўдыё Гуджэроцці падкрэсліў, што сваімі грахамі кожны з нас таксама здраджвае Хрысту, і пажадаў вернікам усвядоміць, што такое грэх і здрады, каб не дапускаць іх у сваім жыцці.
На заканчэнне Святой Імшы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў радасць ад вялікай колькасці людзей у касцёле, заклікаўшы тых, хто бывае ў храме толькі на святы, часцей бываць на Літургіі, прынамсі кожную нядзелю.
Фота Надзеі Гацак
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)