90,39% – вынік на выбарах нязменнага прэзідэнта Узбекістана

карымаўДзеючы прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў перамог на выбарах, набраўшы, паводле афіцыйных дадзеных, 90,39% галасоў, паведамляе ЦВК Узбекістана. Іслам Карымаў быў вылучаны кандыдатам на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах на з’ездзе Руху прадпрымальнікаў і дзелавых людзей – Ліберальна-дэмакратычнай партыі Узбекістана.

Таксама ў выбарах удзельнічалі: ад Народна-дэмакратычнай партыі – Хатамжон Кетмонаў (2,92%); ад Дэмакратычнай партыі “Мілій тыкланіш” (“Нацыянальнае адраджэнне”) – Акмал Саідаў (3,08%); ад Сацыял-дэмакратычнай партыі “Адалат” (“Справядлівасць”) – Нарымон Умараў (2,05%).

Між тым, па дадзеных АБСЕ, Іслам Карымаў атрымаў перамогу пры адсутнасці сапраўднай канкурэнцыі. “Постаць дзеючага прэзідэнта дамінавала на палітычным ландшафце, без якой-небудзь сапраўднай апазіцыі”, – цытуе Reuters заяву назіральнікаў ад АБСЕ, якія вывучалі перадвыбарчую кампанію і галасаванне. Захад і раней не прызнаваў сумленнымі і канкурэнтнымі выбары ва Ўзбэкістане.

Мясцовыя ўлады не далі большасці заходніх СМІ акрэдытацыі для асвятлення выбараў.

77-гадовы Іслам Карымаў ўзначальвае Узбекістан з 1989 года. Спачатку ён быў першым сакратаром ЦК Кампартыі УзССР, а з 1990 года – прэзідэнтам рэспублікі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі