Абраны месцаахоўнік патрыяршага пасаду Асірыйскай Царквы Усходу

апрэмЧасовым ахоўнікам патрыяршага пасаду Асірыйскай Царквы Усходу пасля смерці Каталікоса-патрыярха Мар Дынхі IV 28 сакавіка абраны мітрапаліт Царквы ў Індыі Мар Апрэм Мукен, паведамляе The Hindu.

Мар Апрем Мукен нарадзіўся ў 1940 годзе Трысуре на паўднёвым захадзе Індыі. У 1965 году пасвечаны ў святара, у 1968 годзе ў Багдадзе пасвечаны ў епіскапа і узведзены ў сан мітрапаліта.

Навучаўся ў Індыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Спецыялізуецца на царкоўнай гісторыі, у 1976-1982 гадах быў прэзідэнтам Асацыяцыі царкоўнай гісторыі Індыі.

Як паведамляла Крыніца, 26 сакавіка на 80-м годзе жыцця памёр Каталікос-патрыярх Асірыйскай Царквы Усходу Мар Хнанья Дынха IV. Іерарх памёр у клініцы горада Рочэстар, штат Мінесота, у ЗША.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі