Епіскап Антоній і архіепіскап Арцемій асвяцілі новыя сельскія храмы

artУ вёсцы Забалаць Шчучынскага раёна 29 сакавіка быў асвечаны праваслаўны храм святых Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Новы храм асвяціў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

Звярнуўшыся да прыхаджанаў і духавенства са пропаведдзю, уладыка Арцемій зрабіў асаблівы акцэнт на значэнне наведвання храма ў жыцці верніка: «Храм – гэта месца, дзе чалавек можа тварам да твару сустрэцца з Богам. Аднак, каб нам быць сапраўды царквой, кожны павінен быць хрысціянінам у поўным разуменні гэтага слова. Часцяком хрысціянства ўспрымаецца як знешнія рытуалы, знешнія абрады, традыцыі. А вось пра жыццё ў Хрысце ніхто і не кажа», паведамляе orthos.org.

Па заканчэнні Літургіі за старанні ў ходзе будаўніцтва ўладыка ўзнагародзіў настаяцеля храма іерэя Ігара Шыла правам нашэння камілаўкі, а прыхаджанам Віктару Рамановічу, Кацярыне Пляцёжавай, Надзеі Багдзевіч, Анатолю Хрышчановічу – медалі «Каложскі крыж» III ступені. Архіерэйскімі граматамі былі ўзнагароджаныя прыхаджане Сяргей Токараў і Наталля Дашкевіч.

У гэты ж дзень епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній асвяціў храм прапачэснай Еўфрасінні Полацкай у пасёлку Сосны пад Любанню, а таксама ўзначаліў першую Боскую літургію ў новым храме, пасля заканчэння якой адбылося набажэнства малебен аб міры ў Украіне, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі