Пад Мiнскам пабудавалі перавернуты дом

7За 30 кіламетраў ад Мінска ў аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна пабудавалі першы ў краіне перавернуты дом.

Дом будзе часткай новага турыстычнага комплексу «Дукорскі маёнтак».

Перавернуты дом з бярвення 6 на 12 метраў пабудаваны на беразе невялікага возера. Ён практычна гатовы, засталося ўставіць уваходныя дзверы і замаскіраваць пад коміны металічныя апоры, паведамляе onliner.by.

Гэта была ідэя гендырэктара «Пухавіцкага Аграпрадукт» Івана Гумоўскага, дзякуючы якому адраджаецца Дукорская сядзіба. Ён пабываў у польскім мястэчку Шымбарк з яго перавернутым домам і загарэўся гэтай ідэяй.

Для ўстойлівасці пабудовы прыйшлося рабіць магутную падставу, схаваную пад зямлёй.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі