Прыёр супольнасці Тэзэ наведае Мінск

алоісПрыёр супольнасці Тэзэ брат Алоіс разам з чатырма іншымі братамі ў бліжэйшы час здзейсніць пілігрымкі ў Маскву, Мінск, Кіеў і Львоў. У Мінску яны будуць знаходзіцца 13-14 красавіка.

У панядзелак, 13 красавіка а 19:15, адбудзецца малітва з спевамі Тэзэ ў каталіцкай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, пасля якой пройдзе сустрэча з братамі.

У аўторак, 14 красавіка а 18:00 запланаваныя малітва і сустрэча ў грэка-каталіцкай царкве, а 20:00 — сустрэча ў праваслаўнай царкве «Усіх смуткуючых радасць».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі