Сын абрабаваў бацьку ва Уздзенскім раёне

 ceyf ceyfБеспрацоўны сын абрабаваў бацьку-бізнэсмэна ва Уздзенскім раёне на 108 млн рублёў. Цяпер рабаўніка чакае суд і пакаранне – да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Аб рабаванні заявіў сам пацярпелы жыхар аграгарадка Азярцо 1975 года нараджэння, які працуе на пасадзе дырэктара мясцовага унітарнага прадпрыемства, перадае БЕЛТА са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама. Заяўнік паведаміў, што нехта невядомы праз незачынены гараж прабраўся ў дом, дзе выявіў сейф і выкраў буйную суму грошай: 2 тыс. даляраў, 5 тыс. еўра, 500 грыўняў і залатыя вырабы. Агульны ўрон склаў 107,6 млн рублёў.

У ходзе расследавання злачынства міліцыя ўстанавіла, што крадзеж здзейсніў сын пацярпелага – нідзе непрацуючы жыхар Мінска. Па факце рабавання заведзена крымінальная справа па арт. 205 ч. 3 КК (крадзеж, учынены ў буйным памеры), рабаўніку без сумлення пагражае ад двух да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі