Кандрусевіч пра візіт Папы: з Праваслаўнай Царквой пэўная дамоўленасць ёсць

2015-03-31-press-k22

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на прэс-канферэнцыі 31 сакавіка падкрэсліў, што наведванне Беларусі Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етрам Паралінам можа паслужыць развіццю больш цесных сувязяў краіны з Папскай Сталіцай і Еўропай у цэлым.

“Візіт такога госця — гэта гонар як для Касцёла ў Беларусі, так і для ўсёй краіны”, — лічыць арцыбіскуп, перадае catholic.by.

На пытанне журналістаў наконт прыезду Папы Францішка ў Беларусь, Тадэвуш Кандрусевіч у чарговы раз адзначыў, што адна з умоў заключаецца ў згодзе канфесіі, якая колькасна пераважае ў краіне, у выпадку Беларусі — згода Праваслаўнай Царквы, пэўная з ёй дамоўленасць.

У сувязі з гэтым Мітрапаліт прыгадаў пра сустрэчу Дзяржаўнага Сакратара з зверхнікам БПЦ, Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам ў межах афіцыйнага візіту кардынала 13 сакавіка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі