Слонімскім вернікам распавялі пра беларускую аўтакефалію

lekciaУ Слоніме ў катэдральным саборы Перамянення Госпада 29 сакавіка праваслаўныя слухачы нядзельнай школы для дарослых праслухалі лекцыю спецыяліста ў галіне расколазнаўства, дацэнта Мінскай Духоўнай Акадэміі, загадчыка кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплінаў Акадэміі Аляксандрам Слесаравым.

Лекцыя прысвячалася беларускім аўтакефальным рухам, паведамляе eparhia.by.

З багаслоўскімі размовамі з жыхарамі аддаленых вёсак прыхода 30 сакавіка сустрэўся настаяцель храма Уваскрасення Хрыстова ў вёсцы лукі пад Карэлічамі пратаіерэй Анатоль Шэлест.

У Маларыце чарговая духоўная гутарка сясцёр з прыхода абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікалаеўскай царкве з хворымі Цэнтральнай раённай бальніцы адбылася 29 сакавіка ў нядаўна асвечанай капліцы на першым паверсе ў тэрапеўтычным корпусе, паведамляе ekklisia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі