У траўні ў Смаргоні і Кобрыне пройдуць моладзевыя канферэнцыі

youth_kazan2XXII Гродзенскія Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі адбудуцца ў Смаргоні 1-3 мая. У гэтым годзе прымаць каталікоў з усёй Гродзеншчыны будзе парафія святога Міхаіла Арханёла. Дэвізам Дзён стануць словы “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога убачаць” (Мф 5,8).

Звяртаючыся да святароў усіх парафіяў дыяцэзіі з просьбай паспрыяць удзелу моладзі ў каталіцкім форуме, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асабліва заахвоціў далучыцца маладых вернікаў з тых парафіяў, якія не ўдзельнічалі ў сустрэчах мінулых гадоў, паведамляе grodnensis.by.

У Кобрыне 9 мая ў царкве евангельскіх хрысціянаў баптыстаў пройдзе моладзевая канферэнцыя “Будзеце Мне за сведкаў!”, паведамляе krinica.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі