Беларусы пакутуюць з-за крэдытавання банкамі беспрацоўных

NBУ кантакт-цэнтр Нацыянальнага банка Беларусі ў 2014 годзе ад фізічных асоб паступіла 10529 зваротаў. Самымі распаўсюджанымі былі скаргі грамадзян на тое, што банкі выдавалі крэдыты іх неплацежаздольным непрацуючым сваякам. За іх гэтыя крэдыты зараз прыходзіцца пагашаць.

Таксама беларусы задавалі пытанні, звязаныя з дэвальвацыйнымі чаканнямі, магчымым правядзеннем дэнамінацыі. Людзей хвалявала таксама дзеючая сістэма гарантавання захаванасці грашовых укладаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках у банках (у прыватнасці, у беларускіх банках з расійскім капіталам), паведамілі ў Нацбанку.

Ад юрыдычных асоб за мінулы год у кантакт-цэнтр паступіла 6372 звароты. Часцей за ўсё ўдакладнялася даведачная інфармацыя па структуры і рэквізітах Нацыянальнага банка, тэлефонах супрацоўнікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі