Губернатар Індыяны хоча змяніць закон аб рэлігіі

Губернатар штата Індыяна (ЗША) Майк Пенс хоча, каб заканадаўцы ўнеслі папраўкі ў нядаўна прыняты закон аб рэлігійных свабодах і патлумачылі свае намеры. Крытыкі закона лічаць, што яго лёгка выкарыстаць супраць гомасэксуалістаў і лесбіянак.
Губернатар кажа, што тлумачэнні заканадаўцаў дазволяць суняць хвалю крытыкі. Кіраўнік штата лічыць, што нязгодныя проста не зразумелі сэнс закона, аўтары якога цалкам не хацелі ўшчаміць ў правах каго-небудзь, перадае bbc.co.uk.
Майк Пенс падпісаў на мінулым тыдні закон, які пашырае правы вернікаў не дзейнічаць насуперак іх рэлігійным перакананням. Закон сярод іншага гарантуе прававую абарону ад дыскрымінацыйных пазоваў уладальнікам прыватных арганізацый і прадпрыемстваў, калі яны адмаўляюцца прадастаўляць паслугі, якія ідуць насуперак з іх рэлігіяй.
На практыцы гэта можа азначаць, што фларысты, фатографы і рэстаратары могуць, да прыкладу, адхіляць заказы па арганізацыі гей-вяселляў, не баючыся штрафаў. Аднаполыя шлюбы дазволены ў 36 штатах Амерыкі, сярод якіх і Індыяна.
У мінулым годзе губернатар Арызоны заблакаваў падобны законапраект, выкарыстаўшы права вета ў выніку ціску з боку такіх буйных амерыканскіх кампаній, як Apple і American Airlines. Кіраўнік Apple Цім Кук, які не хавае сваёй гомасэксуальнай арыентацыі, таксама падвергнуў закон Індыяны рэзкай крытыцы.
Але губернатар Індыяны адхіліў усякую крытыку, адзначыўшы, што ганарыцца прынятым законам. А ўсе асцярогі магчымага выкарыстання закона ў дыскрымінацыйных мэтах толькі асцярогі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)