Пад Верхнядзвінскім пасяўную пачаў святар
Сумесную малітву перад пачаткам вясновых палявых працаў 28 сакавіка здзейснілі працаўнікі сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Прудзінкі” пад Верхнядзвінскам. Настаяцель праваслаўнага храма Еўфрасінні Полацкай у вёсцы Бароўка іерэй Уладзімір Ляшкевіч здзейсніў набажэнства, а потым асвяціў насенне і сельскагаспадарчыя дзялкі.
На набажэнства прыехалі старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама, намстаршыні па сельскай гаспадарцы і кіраўнікі сельскіх гаспадарак раёна, паведамляе eparhia992.by.
У гэты ж дзень благачынны Капыльскай акругі пратаіерэй Сергій Чарны асвяціў будынак рэдакцыі раённай газеты «Слава працы», абноўлены пасля рамонту. Звяртаючыся да супрацоўнікаў рэдакцыі, а. Сергій нагадаў, што абавязак рэдакцыйных работнікаў – несці слова праўды ўсім, хто чытае газету, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)