У Дамаску лагер бежанцаў захоплены баевікамі ІД

lagБольшая частка лагера бежанцаў «Ярмук» захоплена баявікамі «Ісламскай дзяржавы». Лагер размешчаны на ўскраіне сталіцы Сірыі Дамаска. Тэрарысты ўвайшлі ў «Ярмук» з тэрыторыі суседняга раёна Хаджар Аль-Асвад.

У лагеры для бежанцаў жыве каля 18 тыс. чалавек. Па інфармацыі відавочцаў, баі на тэрыторыі лагера працягваюцца, паведамляе ВВС.

Тэрарысты ІД зараз кантралююць большую частку тэрыторыі ўсходняй Сірыі, а таксама зямель на поўначы і захадзе Ірака.

«Ярмук» заставаўся ў аблозе з 2012 года ў выніку баёў паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі.

Велізарныя цяжкасці, якія перажываюць палестынскія ўцекачы не толькі ў «Ярмуку», але і ў іншых месцах Сірыі, непрымальныя з чалавечага пункту гледжання, заявіла ў сакавіку Агенцтва ААН па справах палестынскіх бежанцаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі