Інсцэніраваны Крыжовы шлях прайшоў у Мінску (фотарэпартаж)

шлях залатая горка 171 красавіка каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях. Падчас яго парафіяльная моладзь прадставіла вернікам жывую ілюстрацыю падзеяў 2000-гадовай даўніны, калі быў асуджаны, катаваны і ўкрыжаваны Ісус Хрыстос.

Вернікі маглі ўбачыць усе стацыі каталіцкага Крыжовага шляху, якія распавядаюць пра апошнія моманты зямнога жыцця Сына Божага – ад асуджэння да пакладзення ў труну.

Мэта інсцэніроўкі – дапамагчы больш глыбока перажыць трагедыю крыжа, які з інструмента ганебнай  і жудаснай смерці стаў інструментам збаўлення і знакам веры, адзначыў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які затым служыў у залатагорскай парафіі святую Імшу.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі