Рух «За Свабоду» адмаўляецца ад удзелу ў выбарах 2015 года

мілінкевічРух “За Свабоду” не будзе вылучаць свайго кандыдата і падтрымліваць іншых кандыдатаў у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. Арганізацыя сканцэнтруецца на распрацоўцы прапаноў эканамічных рэформаў у рамках “Народнай праграмы”, ініцыятыве для мірных пераменаў “Народны рэферэндум” і на кампаніях па назіранні за выбарамі і за вызваленне палітвязняў, заявілі ў арганізацыі.

У РЗС адзначаюць, што нават глыбокі эканамічны крызіс у Беларусі і пагроза суверэнітэту краіны з боку Расіі не прывялі да кансалідацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў імя незалежнасці, дэмакратыі, рынкавай эканомікі і еўрапейскага выбару, а «дэфіцыт адказнасці і дамоваздольнасці да сённяшняга дня не дазволілі прыняць працэдуру вызначэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл».

Пры гэтым у арганізацыі заявілі, што паход на выбары асобнымі калонамі дэзарыентуе прыхільнікаў пераменаў і паглыбіць апатыю ў грамадстве, тады як імітацыя ўдзелу ў выбарчым працэсе з загадзя прадказальным фіналам можа адштурхнуць людзей ад дэмсілаў.

Як паведамляла Крыніца, грамадзянская кампанія «Наш Дом» не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2015 ў Беларусі і вылучаць свайго кандыдата.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
02.04.2015 Беларусь| Тэгі:




Блогі