У Беларусі за 2014 год 25,5 тыс. дзяцей з-за разводаў пазбавіліся аднаго з бацькоў

razvodУ Беларусі за 2014 год 25,5 тыс. дзяцей з-за разводаў страцілі аднаго з бацькоў.

Разводы вядуць да росту колькасці няпоўных сем’яў, у якіх дзяцей выхоўвае адзін з бацькоў. У 2014 годзе афіцыйна скасавалі шлюб 35 тыс. сем’яў – амаль на 1,2 тыс. менш, чым у 2013-м. 57% разведзеных у мінулым годзе сямейных пар мелі непаўналетніх дзяцей, паведаміла падчас прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч, паведамляе БелТА.

Узроставай пік разводаў у жанчын і мужчын ставіцца да 25-34 гадоў. У 2014 годзе кожны пяты разведзены мужчына знаходзіўся ва ўзросце 30-34 гадоў, амаль кожная чацвёртая жанчына – 25-29 гадоў.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі