У Егіпце аднавяскоўцы напалі на будаўнікоў царквы ў памяць 20-ці абезгалоўленых ІГІЛ коптаў

koptuСем егіпецкіх хрысціянаў-коптаў 27 сакавіка былі параненыя ў выніку нападу на царкву, якая будуецца ў егіпецкай правінцыі Мінья ў памяць аб 20-ці копцкіх хрысціянах, абезгалоўленых у Лівіі баевікамі “Ісламскай дзяржавы”.

Напад на коптаў-будаўнікоў з вёскі Аль-Ур быў здзейснены ўвечары іх аднавяскоўцамі- мусульманамі, падчас абстрэлу былі параненыя сем чалавек, паведамляе ibtimes.com.

Пасля таго, як копты атрымалі дазвол на будаўніцтва царквы памяці пакараных братоў па веры з Лівіі, у правінцыі Мінья абвастрыліся міжрэлігійныя сутыкненні. Чарговая акцыя пратэсту супраць будаўніцтва царквы на ўездзе ў вёску вылілася ў сутычку з выкарыстаннем бутэлек з запальнай сумессю, якімі маладыя мусульмане закідалі будаўнічую пляцоўку.

У В’етнаме пад пагрозай зносу апынуліся 22 каталіцкія касцёлы ў раёне Дак-Tэ каталіцкай епархіі Контум ў цэнтральных горных раёнах на поўдні. Улады сцвярджаюць, што будынкі не маюць дазволаў на будаўніцтва і выкарыстанне іх у якасці месца пакланення. Вернікі звярнуліся да біскупа дыяцэзіі Контум, які папрасіў іх захоўваць спакой, быць моцнымі ў веры і шукаць шляхі дыялогу і прымірэння з мясцовай адміністрацыяй.

Загад аб зносе 22 касцёлаў 30 студзеня аддаў кіраўнік раёна Дак-Тэ. Будынкі могуць быць разбураныя ў бліжэйшыя дні.

Нядаўна вернікам дзвюх парафій заснаванай ў 1884 годзе каталіцкай правінцыі Контум было адмоўлена ў праве выкарыстання сваіх касцёлаў, цяпер Імшы служацца ў прыватных дамах, паведамляе kath.ch.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі