У Маладзечне канфіскавалі кантрафактнага алкаголю на 600 млн рублёў

02042015012_0x480_mc

Супрацоўнікамі УБЭП і аператыўна-пошукавага аддзела УУС Мінаблвыканкама ў Маладзечне затрыманы беспрацоўны 22-гадовы мясцовы жыхар, які разгружаў вялікую партыю кантрафактнага алкаголю, не маркіраванага акцызнымі маркамі Беларусі з мікрааўтобуса Mercedes Sprinter свайго ж 26-гадовага брата.

У двух гаражах братоў знайшлі 3225 літраў каньяку, якія яны захоўвалі ў пластыкавых пяцілітровых каністрах, 1340 бутэлек гарэлкі розных найменняў, 3180 літраў спірту, 270 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці і 40 літраў самагонкі, агульным коштам больш за 600 мільёнаў рублёў, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Яны ўвесь час здзяйснялі пастаўкі нелегальнага алкаголю ў Маладзечанскі рэгіён, дастаўлялі сваімі мікрааўтобусамі чаўнакоў на дробнаоптавыя рынкі Масквы. Там жа браты рэгулярна па мінімальнай цане куплялі танны алкаголь у прадстаўнікоў расійскага крыміналітэту. Затым усё набранае яны прадавалі па ўсім рэгіёне алкаголікам.

Цяпер праводзіцца экспертыза канфіскаванага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі