У ЗША пастар з Беларусі працягвае несці служэнне ў свае 102 гады

пракапчукПершы старшыня ім жа створанага Хрысціянскага Саюза славянскіх цэркваў Парагвая, баптысцкі пастар, ураджэнец Беларусі Андрэй Пракапчук, які цяпер жыве ў Сакрамента (ЗША) працягвае служэнне, нягледзячы на ​​сталы ўзрост — нядаўна прапаведніку споўнілася 102 гады.

«Людзі сёння вельмі заклапочаныя жыццёвымі выгодамі. Клопату аб будаўніцтве дамоў, набыцці дарагіх машын зацямняюць думкі пра духоўнае. Нягледзячы на ​​высокі матэрыяльны ўзровень жыцця, прыкметная вялікая розніца ў стаўленні да базавых каштоўнасцяў. Да прыкладу, раней сярод евангельскіх хрысціян не было разводаў, а зараз у ЗША ў царкве бывае больш разводаў, чым у свеце. У свеце цяпер легалізавалі гомасэксуалізм і ставяцца да яго спакойна. У школах ідзе навучанне палавым адносінам, і нават караюць тых, хто адмаўляецца ад падобнай адукацыі», — адзначыў ён у інтэрв’ю krinica.org.

«У часы СССР амаль усе людзі казалі, што ў Бога не вераць. Цяпер жа, наадварот, усе заяўляюць, што яны вернікі. Але якая карысць з таго, што ты верыш толькі ў існаванне Бога? Д’ябал і дэманы таксама валодаюць такой верай! Трэба мець веру сардэчную. У Адкрыцці напісана, што стаю каля сэрца твайго і стукаюся. Калі чалавек адчыняе дзверы сэрца і Гасподзь усяляецца туды Духам Святым, тады ён мае веру сардэчную», — дадаў пастар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі