ПБНФ падтрымала вылучэнне актывісткі “Гавары праўду” кандыдатам у прэзідэнты

korotАдзіным кандыдатам ад апазіцыйнай кааліцыі «Народны рэферэндум» на прэзідэнцкі пост у Беларусі можа стаць сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч.

Партыя БНФ прыняла рашэнне падтрымаць Таццяну Караткевіч 3 красавіка на пашыраным пасяджэнні палітычнай камісіі. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на заяву лідара Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.

Цяпер сваё меркаванне павінна выказаць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) – апошні з удзельнікаў кааліцыі «Народны рэферэндум», які фармальна не вызначыўся з выбарам. Аднак Таццяна Караткевіч з’яўляецца сябрам гэтай партыі, так што можна чакаць, што менавіта яе кандыдатуру падтрымаюць.

Правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі чакаецца 15 лістапада 2015 года. Пра гатоўнасць прыняць у іх удзел заявілі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, а таксама – дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі