У Польшчы беларускія і польскія дзеці паставілі спектакль па творах Міцкевіча
28 сакавіка ў Фестывальным бюро “Impart” у польскім горадзе Уроцлаў адбылася прэм’ера спектакля па творах Адама Міцкевіча. У ролі акцёраў выступілі беларускія і польскія школьнікі. Пад кіраўніцтвам прафесійных польскіх рэжысёраў дзеці на працягу тыдня падрыхтавалі пастаноўку, у аснову якой увайшлі байкі “Сябры”, “Жабкі і каралі”, “Ліса і казёл”. Спектакль быў на польскай і беларускай мовах.
У вялікай зале не было свабодных месцаў. Напярэдадні па горадзе былі распаўсюджаны афішы з запрашэннем на прадстаўленне. Сярод гледачоў былі не толькі палякі, а і беларусы, якія ў гэты час знаходзіліся ва Уроцлаве. Гледачы цёпла прымалі юных артыстаў і не шкадавалі апладысментаў. Дарэчы будзе сказаць, што дзеці, якія ўдзельнічалі ў спектаклі, дагэтуль не займаліся і не цікавіліся тэатрам.
Мясцовых жыхароў асабіста запрасілі на прэм’еру спектакля. Адзін з месьцічаў Уроцлава не толькі прыйшоў на прадстаўленне, але і прынёс падарункі, якія перадаў праз дырэктара беларускім хлопчыкам і дзяўчынкам са словамі падзякі за цудоўнае выступленне.
Раней КРЫНІЦА паведамляла, што падчас вясенніх канікул група дзяцей і бацькоў з Беларусі гасціла ў польскіх сем’ях у рамках праграмы “Дзеці – разам”. Праграма прадугледжвала знаёмства дзяцей з жыццём, нацыянальнымі асаблівасцямі, традыцыямі сваіх аднагодкаў у суседняй краіне.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)