Добрушская моладзь абвясціла моду на здароўе

detiУ Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэцы 2 красавіка прайшоў круглы стол «Моладзь за моду на здароўе» з удзелам старэйшакласнікаў СШ № 3 і прадстаўнікоў установаў аховы здароўя і спорту.

Адкрываючы круглы стол, благачынны Добрушскай акругі пратаіерэй Аляксей Піліпенка, акрэсліў тэму гутаркі як ўзаемасувязь паняццяў асобы, душы і духу чалавека: «Прысутнасць Духа выбіраем мы з вамі. Кожны вырашае, будзе ў ім прысутнічаць Святы Дух ці не. Робячы пры дапамозе Божай наш выбар, мы пачынаем разумець, што гэта той выбар, які нясе нам, у тым ліку, і здароўе», паведамляе eparhiya.by.

Настаяцель рагачоўскага храма Аляксандра Неўскага пратаіерэй Аляксей Сматрыцкі 1 красавіка сустрэўся з другакласнікамі мастацкага аддзялення Гарадской школы мастацтваў. Святар растлумачыў значэнне Уваскрасення Госпада і радасць перамогі Хрыста над смерцю. Юныя мастакі паказалі свае працы на тэму Вялікадня і распавялі аб сваёй падрыхтоўцы да Велікоднага фестывалю.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі