ЕГУ ўзначаліў амерыканец з беларускімі каранямі

полликНовым рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які пасля яго закрыцця ў Мінску ў 2004 годзе пераехаў у Вільню, абраны прафесар Дэвід Полік. Яго кандыдатуру ўхваліў агульны сход заснавальнікаў.

Дэвід Полік у ЕГУ з сакавіка 2014 года. Спачатку ён працаваў першым прарэктарам і галоўным аперацыйным дырэктарам ВНУ, а з кастрычніка – часова выконваючым абавязкі рэктара. Бабуля і дзядуля Поліка – выхадцы з Беларусі, але сам ён не гаворыць ні па-беларуску, ні па-руску, паведамляюць «Беларускія навіны».

Раней ён займаў пасаду прэзідэнта ў школе Чыкагскага інстытута мастацтваў, каледжы Лебанон-Вэлі, Бірмінгемскім паўднёвым каледжы і Дзяржаўным універсітэце Нью-Ёрка (аддзяленне ў Кортландзе), а таксама працаваў дэканам факультэта мастацтваў і навук і дацэнтам філасофіі ў Сіэтлскім універсітэце ў Вашынгтоне.

Месца рэктара ЕГУ апусцела 30 верасня 2014 года, калі яе пакінуў заснавальнік універсітэта Анатоль Міхайлаў. У шорт-ліст прэтэндэнтаў на пасаду рэктара, акрамя Дэвіда Поліка, таксама ўваходзілі прафесар ЕГУ Таццяна Шчытцова, лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, гісторык Алесь Краўцэвіч, прарэктар па развіцці і камунікацыі ЕГУ Дарыюс Удрыс і дырэктар офіса Інстытута міжнароднага адукацыі ў Маскве Эдвард Рослаф.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі