У Мінску прайшла першая габрэйская месіянская моладзевая канферэнцыя

konfПершая габрэйская месіянская падлеткава-моладзевая канферэнцыя «I AWAKE» прайшла ў Мінску 28 сакавіка. За тыдзень да Песаха 70 габрэйскіх хлопцаў і дзяўчат, а таксама іх гасцей сабраліся для таго, каб разам вывучаць Біблію і знаёміцца адзін з адным.

Біблейскія семінары правялі служыцелі супольнасці «Новы Запавет», запрошаныя пастары з іншых цэркваў і суполак, а таксама сталічныя музыкі, якія паказалі ўдзельнікам канферэнцыі два мюзіклы аб рэаліях і спакусах сучаснай моладзі. З уласнай праграмай выступіў музыкант Аляксандр Патліс, паведамляе brit-hadasha.org.

Асаблівую цікавасць у падлеткаў выклікалі семінары з цыклу «Развіваючы Божыя ўзаемаадносіны адзін з адным».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі