Знойдзеныя каштоўнасці з абрабаванага пад Пінскам храма

ikonУ Пінскім раёне знойдзены праваслаўная цудатворны абраз Збавіцеля, выкрадзены з царквы Аляксандра Неўскага ў вёсцы Лышча. Аб знаходцы 2 красавіка паведамілі супрацоўнікі Пінскага РАУС.

Абраз быў скрадзены з храма ў Лышчы, – вёскі па аўтатрасе Лагішын-Ганцавічы, – напярэдадні свята Тройцы ў чэрвені 2012 года. Таксама былі выкрадзены пяць абразоў XIX стагоддзя, два Евангелля (адно ў срэбным акладзе), два металічных крыжа, 18 вырабаў з каштоўных металаў і 200 тысяч рублёў з царкоўнай касы, паведамляе sobor.by.

Намеснік начальніка Пінскага РАУС Віталь Буднік паведаміў, што выкрадзеныя абразы і царкоўныя рэчы былі знойдзеныя падчас расследавання па крадзяжы, – супрацоўнікі міліцыі выявілі хованку для крадзенага. Знаходкі перададзеныя ў Следчы камітэт, які дасць дакладны адказ – ці ўсё каштоўнасці знойдзеныя.

Паводле падання, ў верасні 1910 года на іконе злева ад Збавіцеля цудоўным чынам з’явілася выява Божай Маці. З таго часу абраз шануецца жыхарамі ў якасці цудатворнага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі