Пад Салігорскам прайшла канферэнцыя аб хатнім гвалце

domestic-violenceКанферэнцыя, прысвечаная пошукам шляхоў супрацьдзеяння хатняму гвалту, прайшла 1 красавіка ў сярэдняй школе вёскі Чырвоная Слабада пад Салігорскам з удзелам настаяцеля праваслаўнага Мікольскага храма іерэя Уладзіміра Варашкевіча.

Удзел у рабте канферэнцыі прынялі педагогі і старэйшекласнікі. Звяртаючыся да падлеткаў, многія з якіх маюць вопыт гвалту ў сваёй сям’і, святар падкрэсліў: «Які б ні быў вялікі цяжар снегу, галінка вярбы не ламаецца, яна выгінаецца, снег падае на зямлю, і вызваленая галінка зноў распростваецца, накіроўваючыся да сонца. Гвалт не павінен зламаць чалавека. І я веру, што любоў і лагоднасьць перамогуць сілу і зло!», паведамляе sluck-eparchiya.by.

У гэты ж дзень настаяцель Благавешчанскага храма ў Клічаве пратаіерэй Сергій Андрэеў прыняў удзел у раённай акцыі «Разам у абарону сям’і, маральных і сямейных каштоўнасцяў», паведамляе bobruisk.hram.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі