Стартаваў Другі конкурс матэрыялаў у абарону жыцця «Жыццё пад сэрцам»

дзіцяГрамадская ініцыятыва «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» і хрысціянскі інфармацыйны партал КРЫНІЦА.INFO абвяшчаюць другі конкурс матэрыялаў, прысвечаных абароне ненароджанага жыцця — «Жыццё пад сэрцам». Першы такі конкурс прайшоў у 2014 годзе, яго пераможцамі сталі Ларыса Жыбрык, Кацярына Шавялёва і Аксана Казлова.

На конкурс прымаюцца матэрыялы створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, аўтарскіх блогах ці рэлігійных сайтах у перыяд з 1 чэрвеня 2014 года да 25 траўня 2015 года ўключна. Конкурсныя працы прымаюцца па 26 траўня 2015 года ўключна.

Конкурсныя працы высылаюцца на e-mail: slovaby@gmail.com. Тэма ліста: «Конкурс «Жыццё пад сэрцам», а таксама Імя і прозвішча аўтара. Мова конкурсных працаў: беларуская і руская. Удзел у конкурсе бясплатны.

Удзельнік конкурсу павінен з’яўляцца аўтарам матэрыялу, прадстаўленага ад яго/яе імя на конкурс. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выключыць работы аўтара з ліку конкурсных або прызавых ў выпадку, калі будуць выяўленыя факты парушэння аўтарскіх правоў, неадпаведнасці матэрыялаў тэмам і ўмовам конкурсу. Рашэнне аб выключэнні работ прымае журы конкурсу.

Аспрэчыць вынікі конкурсу можа любы чалавек. Для гэтага неабходна накіраваць на e-mail: slovaby@gmail.com факты парушэння правілаў конкурсу.

Скаргі, выказаныя любым спосабам, акрамя асабістага ліста ў адрас аргкамітэта, не прымаюцца да разгляду.

Дасылаючы свае матэрыялы, аўтар згаджаецца з умовамі конкурсу, а таксама з тым, што яны могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі конкурсу для публікацыі ў друкаваным ці электронным выглядзе для прасоўвання гэтага конкурсу ў любым фармаце без выплаты якіх-небудзь узнагарод. Па выніках конкурсу вызначаюцца тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымліваюць ад арганізатараў конкурсу каштоўныя прызы. У выпадку вялікай колькасці дасланых матэрыялаў журы і аргкамітэт конкурсу пакідаюць за сабой права вылучаць/ці не вылучаць асобныя намінацыі для конкурсных працаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі