У Вербную нядзелю ля гродзенскай Каложы дзеці каталіся на восліку

oslikУ Вербную нядзелю ў праваслаўным Барыса-Глебскім прыходзе ў гонар урачыстага ўвахода Госпада ў Ерусалім вернікі прайшлі Хросным ходам з дамавога храма Каложскага абраза Маці Божай да старажытнага храма святых Барыса і Глеба (Каложскай царквы).

Узначальваў малітоўную працэсію святар з вослікам, на якім сядзела дзіця. Для вернікаў прыхода працэсія сімвалізуе не толькі сюжэт з жыцця Госпад, але і пераход на летні перыяд – з надыходам цёплага сезону богаслужбы будуць зноў адбывацца ў старажытным Каложскім храме, паведамляе kalozha.by.

Пасля заканчэння ўрачыстага шэсця вослік перайшоў у распараджэнне дзяцей, якія змаглі пакатацца на ім ля Каложы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі