УАПЦ (а) шукае еднасці з украінскімі грэка-каталікамі

Молитва перед початком соборуXXV епархіяльны сабор Харкаўска-Палтаўскай епархіі Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы пастанавіў звярнуцца да вярхоўнага архіепіскапа Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаслава і Сінода біскупаў УГКЦ з просьбай аб брацкіх парадах па дасягненні еўхарыстычных стасункаў і адміністрацыйнай еднасці епархіі з УГКЦ як з суспадкаемніцай кіеўскай духоўнай традыцыі.

Сабор таксама даручыў архіепіскапу Харкаўскаму і Палтаўскаму Ігару распрацаваць стратэгічную праграму развіцця епархіі ў адпаведнасці з гэтым рашэннем, пробашчам парафій – правесці тлумачальную працу ў супольнасцях аб гістарычных вытоках адзінства Кіеўскай Царквы, прычыны яе падзелу і кананічных перспектывах аднаўлення адзінства, паведамілі ў епархіі.

Харкаўска-Палтаўская епархіі Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (зарэгістраваная як Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (абноўленая)) – рэлігійная арганізацыя некананічнай праваслаўя, якая ўтварылася ў 2003 годзе ў выніку расколу некананічнай Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Сама Харкаўска-Палтаўская епархія працягвае лічыць сябе часткай УАПЦ.

У склад УАПЦ (а) уваходзіць 27 парафій на ўсходзе і ў цэнтры Украіны, а таксама адзін прыход у Маскве (Расія). Колькасць святароў – каля 30-і.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі