Мітрапаліт Іларыён: злачынствам сталінізму апраўдання быць не можа
Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата ў праграме Уладзіміра Познера на Першым канале расійскага тэлебачання, каментуючы дадзеныя аб тым, што траціна расейцаў станоўча ацэньвае ролю Сталіна ў гісторыі, параіў прыхільнікам Сталіна з’ездзіць на Бутаўскі палігон, каб працверазець.
Паводле яго словаў, не прымяншаючы заслуг тых, хто выйграў Другую сусветную вайну, нельга заплюшчваць вочы на «шматмільённыя ахвяры, рэпрэсіі, тое, што быў генацыд уласнага насельніцтва». «Я думаю, што гэтым злачынствам жахлівым апраўдання ніякага няма. І быць не можа», – сказаў ён, перадае ТАСС.
Мітрапаліт адзначыў, што ў музеі на Бутаўскім палігоне ёсць фатаграфіі людзей, якіх «кожны дзень прывозілі і расстрэльвалі ноччу па 200 – 300 – 400 чалавек». «Там былі 15-16-гадовыя дзеці. За што іх расстрэльвалі? Якую шкоду магло прынесці дзяржаве 15-гадовае дзіця, каб яго трэба было расстраляць вось так вось цішком, таемна?» – задаўся пытаннем ён.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)