Патрыярх Кірыл — лідарам неправаслаўных Цэркваў: будзем умацоўваць супрацоўніцтва

КірылПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў велікоднае віншаванне лідарам Цэркваў, якія святкуюць Вялікдзень 5 красавіка. Сярод яго адрасатаў — Папа Рымскі Францішак, Вярхоўны Патрыярх і Каталікос ўсіх армянаў Гарэгін II, кіраўнік Англіканскай супольнасці арцыбіскуп Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі, старшыня Рады Евангелічнай Царквы ў Германіі біскуп Генрых Бедфорд-Штром.

«У гэты святланосны дзень мы праслаўляем паўсталага з труны Ісуса, праз сьмерць зьнішчыць таго, хто мае ўладу над сьмерцяй (Гбр. 02:14). Пасылаючы хвалу Госпаду за Яго невыказную добрую волю да роду чалавечага, будзем умацоўваць супрацоўніцтва паміж хрысціянамі аб імя ўрачыстасці праўды Божай, сцвярджэння ў грамадстве высокіх евангельскіх ідэалаў любові, дабра і міласэрнасці, сапраўдных духоўна-маральных каштоўнасцяў», — адзначыў ён, паведамілі ў Маскоўскай Патрыярхіі.

Прадстаяцель РПЦ пажадаў, каб Прамудры Стваральнік захавае лідараў Цэркваў у моцы сіл і бадзёрасці духу і паслаў ім багата Свае многія шчадроты.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі