Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў павіншаваў беларускіх грэка-каталікоў

Leonardo-Sandri

На Свята Пасхі Хрыстовай Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры павіншаваў грэка-католікаў Беларусі з нагоды 25-годдзя аднаўлення літургічнага жыцця і адкрытага душпастырства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Ён зазначыў, што прайшло 25 гадоў ад выхаду з падполля, у якім вернікі жылі падчас камуністычнага рэжыму, і ад аднаўлення літургічнага жыцця і адкрытай душпастырскай дзейнасці, “чэрпаючы з крыніц глыбокай візантыйскай літургічнай традыцыі, якую переклаў на беларускую мову працавіты і нястомны мітрафорны протаіерэй Аляксандр Надсан”, паведамляе svjazep.org.

Прэфект запэўніў вернікаў у малітоўнай падтрымцы і пажадаў, каб святая Пасха асвятляла ўсё жыццё Царквы і ўсяляла моц, “неабходную каб жыць з новым дынамізмам сведчанне і радасць Евангелля, каб прынесці яго таксама і тым, хто яго яшчэ не пазнаў ці ад яго адышоў”.

“Прашу для вас нябеснага Блаславення і вітаю вас словамі, поўнымі радасці: Хрыстос уваскрос – сапраўды уваскрос!”, – завяршыў сваё віншаванне кардынал Леанарда Сандры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі