У БПЦ назвалі ўмовы візіту ў Беларусь Папы Рымскага

ФранцішакВізіт Папы Рымскага ў Беларусь як кіраўніка дзяржавы Ватыкан не патрабуе ніякага дазволу з боку Праваслаўнай Царквы, але сітуацыя іншая, калі ён плануе наведаць краіну ў ролі кіраўніка рэлігійнай канфесіі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Беларускай Праваслаўнай Царквы Сяргей Лепін.

Паводле яго слоў, Беларуская Праваслаўная Царква вельмі шануе цёплыя і добрасуседскія адносіны паміж каталікамі і праваслаўнымі, але міжнародныя адносіны вядзе ў рамках агульнай палітыкі Рускай Праваслаўнай Царквы. А Маскоўскі Патрыярхат пагодзіцца на ўсталяванне ўзаемаадносін найвышэйшага ўзроўню, толькі калі Ватыкан адмовіцца ад празелітызму і уніі на кананічнай тэрыторыі РПЦ, адзначыў Сяргей Лепін, перадае «Еўрарадыё».

Як паведамляла Крыніца, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 23 снежня на прэс-сустрэчы з беларускімі журналістамі назваў галоўныя ўмовы візіту ў Беларусь Папы Рымскага Францішка. Паводле яго слоў, для гэтага трэба афіцыйнае запрашэнне ад уладаў краіны і выразна выказаная згода Царквы большасці – Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі