Беларусь адправіла гуманітарную дапамогу ў Сірыю і Ірак

бежанцыПартыя гуманітарнай дапамогі адпраўлена 8 красавіку з Беларусі ў Сірыю на транспартным самалёце Іл-76, паведамілі ў МНС Беларусі. У яе ўваходзяць прадукты харчавання: кансервы для дзяцей ранняга ўзросту, сухія малочныя сумесі, пшанічная мука, сухое натуральнае малако.

Таксама 6 красавіка ў аўтаномны Ірацкі Курдыстан дастаўлена партыя гуманітарнай дапамогі з Беларусі. Для патрэб бежанцаў і ўнутрана перамешчаных асоб, які часова пакінулі суседнія правінцыі Ірака з-за нападаў баевікоў «Ісламскай дзяржавы», накіраваны перасоўныя электрастанцыі, палаткі, коўдры, прадукты харчавання і медыкаменты, паведамілі ў МЗС.

Гуманітарная дапамога накіравана ў адпаведнасці з распараджэннем прэзідэнта Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі