Беларусы ў лютым і сакавіку прадалі валюты больш, чым купілі

001032_00000701315

Фізічныя асобы і суб’екты гаспадарання Беларусі ў сакавіку прадалі валюты больш, чым купілі.

Фізасобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 745,92 млн даляраў у эквіваленце, купілі 490,63 даляраў. У лютым таксама прадалі валюты больш, чым купілі, паведамілі ў Нацыянальным банку.

Суб’екты гаспадарання за сакавік прадалі валюты на 1,64 млрд даляраў у эквіваленце, купілі – 1,58 млрд даляраў. Чысты продаж склаў 59,23 млн даляраў. У лютым таксама рэалізавалі валюты больш, чым набылі.

Нерэзідэнты Беларусі за сакавік прадалі замежнай валюты на 39,52 млн даляраў у эквіваленце, купілі 4,14 млн даляраў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі