Францыя прызначыла амбасадарам у Ватыкан адкрытага гея

сцяг ВатыкануФранцузскі ўрад прызначыў сваім амбасадарам у Ватыкан адкрытага гомасэксуаліста Ларана Стэфаніні, які раней узначальваў службу пратаколу. Калі Рымская курыя зацвердзіць яго кандыдатуру, ён можа стаць першым геем-дыпламатам, акрэдытаваным у Ватыкане.

Разам з тым, паводле інфармацыі blastingnews.com, некаторы з сябраў Курыі разглядаюць прызначэнне Стэфаніні як відавочную правакацыю.

Між тым Людавін дэ ля Рашэр, лідар арганізацыі за традыцыйную сям’ю La Manif pour tous,  заклікала Апостальскага нунцыя ў Францыі супрацьстаяць прызначэнню. Аднак арцыбіскуп Парыжа Андрэ Вэн-Труа даслаў ліст Папу Францішку з заклікам зацвердзіць рашэнне французскага ўраду.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі