Мінбудархітэктуры: у Беларусі амаль не засталося даўгабудаў

строительствоПраблема даўгабудаў пры будаўніцтве жылля з дзяржпадтрымкай у Беларусі практычна вырашана, заявіў 8 красавіка міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны. Паводле яго, даўгабуды ў Беларусі сёння практычна не з’яўляюцца, а затрымкі ў будаўніцтве не перавышаюць месяца.

Тым не менш, адзначыў міністр, ёсць складанасці ў немагчымасці стабільна фінансаваць жыллё, якое будуецца. Фінансаванне выдзяляецца роўнымі долямі, а будаўніцтва дамоў ідзе нераўнамерна, сказаў ён, перадае БелТА.

У сувязі з гэтым Мінбудархітэктуры прапануе зрушыць фінансаванне будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай з чацвёртага квартала на другі, калі прадугледжаны ўвод максімальнай колькасці жылля. Калі будзе вырашана гэтае пытанне, тэму даўгабудаў можна будзе лічыць закрытай, лічыць Анатоль Чорны.

На 7 красавіка ў Беларусі налічвалася 14 жылых дамоў з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва: 13 у Мінску і адзін у Гомельскай вобласці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі