Мітрапаліт Павел прадставіў лідчанам епіскапа Лідскага

porfПрадстаўленне праваслаўным вернікам Ліды новапрызначанага епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя (Праднюка) адбылося 7 красавіка. Новага прадстаяцеля цэркваў Смаргоншчыны і Лідчыны падчас Боскай Літургіі ў Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы Ліды прадставіў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Удзел у Боскай Літургіі свяціцеля Іаана Златавуста, узначаленай мітрапалітам у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, прынялі прадстаўнікі Лідскага райвыканкама і кіраўнікі вядучых дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, паведамляе eparhia.by.

Прадставіўшы вернікам новага архірэя, Патрыяршы Экзарх выказаў надзею, што ўладыка Парфірый будзе гэткі жа любімы, як і архіепискап Гурый, у падпарадкаванні якога да нядаўна часу знаходзіліся царквы Смаргонскага і Лідскага раёнаў, а таксама падзякаваў ўладыку Гурыю за старанныя працы.

Уладыка Парфірый падарыў мітрапаліту Паўлу абраз велікамучаніка Георгія Пераможцы, а архіепіскапу Гурыю – велікамучаніка Панцеляймона. Прыхаджане Лідскай епархіі ўручылі новаму прадстаяцелю архірэйскія адзеньні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі