У адвентысцкай царкве ў Мінску на вакацыях дзейнічаў дзіцячы лагер
У мінскай царкве хрысціянаў Адвентыстаў Сёмага дня 28 сакавіка адбылося ўрачыстае закрыццё дзіцячага лагера, які дзейнічаў на вясновых вакацыях.
На працягу канікулярных тыдня з 9.00 да 17.00 выхаванцы лагера штодня пачыналі дзень у лагеры з Біблейскай гадзіны, падчас якой вывучалі матэрыял на тэму «Жывёлы служаць Богу», паўтаралі псалмы праслаўлення і развучвалі новыя. Штодня праходзілі майстар-класы, на якіх дзеці засвоілі декупаж, тэхналогію вырабу мыла і свечак, карвінг, паведамляе adventist.by.
Таксама адбыліся экскурсіі ў пажарную частку МНС, планетарый, музей навукі «Элемента». Завяршыўся лагер канцэртам для бацькоў.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
08.04.2015
Навіны цэркваў|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)