У Бангладэш збілі мужа і жонку, якія прынялі хрысціянства
У вёсцы Габіндагандж ў раёне Гайбандха ў Бангладэш ў канцы сакавіка аднавяскоўцы-мусульмане збілі суседзяў – мужа і жонку, якія перайшлі з ісламу ў хрысціянства.
Натоўп мусульманаў напаў на сям’ю, калі тая вярталася дадому з служэння ў хрысціянскай супольнасці пасля прыняцця хросту. Аднавяскоўцы збілі мужчыну, а імам біў па твары яго жонку на вачах у яе двух дзяцей, пасля чаго ў доме мужа і жонкі зламалі плот і прыгразілі выгнаць з вёскі, паведамляе bosnewslife.com.
Пастар, які здзейсніў хрост, быў збіты пасля таго, як падаў заяву пра інцыдэнт у паліцыю.
Хрысціяне з’яўляюцца ў Бангладэш меньшасцю, мусульмане складаюць больш за 90% насельніцтва.
У Емене, нягледзячы на эскалацыю ваеннага канфлікту, пяцёра каталіцкіх святароў-салезіянцаў заявілі аб тым, што не пакінуць краіну і застануцца са сваёй паствай. Усяго ў Емене налічваецца каля 3 000 каталікоў, большасць і іх – рабочыя-мігранты з Індыі ці Філіпінаў.
Адзін са сьвятароў назваў сітуацыю пакуль што адносна спакойнай, нягледзячы на перыядычную стральбу і крыкі вакол царквы і гукі бомбаў і ракетных выбухаў у дыяпазоне дзесяці кіламетраў, паведамляе infoans.org.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)