УУС Мінаблвыканкама абвяргае сваю інфармацыю аб рабаванні бацькі сынам

06443-clip-144kbАддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама абвергла сваю ж інфармацыю пра тое, што ў Уздзенскім раёне сын абрабаваў свайго бацьку. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

«У аператыўнай зводцы за 30 сакавіка 2015 года была размешчана інфармацыя аб крадзяжы грашовых сродкаў і залатых вырабаў у аграгарадку Азярцо Уздзенскага раёна і затрыманні па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства сына пацярпелага – мінчука 1974 г.н.

У цяперашні час інфармацыя аб дачыненні згаданай асобы да здзяйснення злачынства не пацвердзілася.

Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў працягваецца пошук злачынца, які здзейсніў крадзеж», – гаворыцца ў паведамленні.

06443-clip-144kb

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі