Іран пасылае ваенныя караблі да берагоў Емена

іран
photo: newsru.com

У той час, як суніцкая Саудаўская Аравія пры падтрымцы саюзнікаў ўжо два тыдні наносіць ўдары па пазіцыях шыіцкіх паўстанцаў хусітаў у Емене, шыіцкі Іран накіраваў да берагоў Емена два ваенныя караблі -фрэгат і эсмінец.

«Народ Емена мае патрэбу ў дапамозе, — каб адна частка нацыі магла спакойна дамовіцца з другой і скончыць баі. Таксама трэба памятаць, што аль-Каіда і групоўка «Ісламская дзяржава» чакаюць свайго часу. Нават ужо не чакаюць, а змагаюцца, каб атрымаць там кантроль, і ў некаторых рэгіёнах Емена ім гэта ўжо ўдалося», — адзначыў кіраўнік МЗС Ірана Махамад Джавад Зарыф, перадае Euronews.

Тэгеран пакуль не мае намеру адкрыта ўступаць у ваенныя дзеянні, але не хавае сваёй палітычнай падтрымкі еменскі шыітаў. Суніцкія краіны рэгіёну абвінавачваюць Іран у пастаўках хусітам зброі і «экспарце рэвалюцыі».

Па дадзеных ААН, за час бамбардзіровак Емена ў краіне загінулі больш за 300 мірных жыхароў, разбураныя бальніцы і адукацыйныя ўстановы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі