У іспанскай Каталоніі абясшкодзілі суполку ісламістаў

паліцыяПаліцыя Каталоніі затрымала 8 красавіка 11 чалавек па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту ў гэтай аўтаномнай вобласці Іспаніі. Дзесяць мужчын і адна жанчына ва ўзросце ад 17 да 45 гадоў уваходзілі ў суполку, якая вербавала баевікоў у групоўку “Ісламская дзяржава” і адсылала іх у Сірыю і Ірак.

У аперацыі, праведзенай адначасова ў некалькіх гарадах, было задзейнічана 360 паліцыянтаў, у тым ліку кінолагі са службовымі сабакамі для пошуку выбуховых рэчываў.

Па матэрыялах Euronews

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі