Асвечаны куліч можна будзе набыць у краме
У Вялікі чацвер 9 красавіка благачынны Салігорскай акругі праваслаўных цэркваў, настаяцель прыхода Нараджэння Хрыстова ў Салігорску пратаіерэй Мікалай Розаў асвяціў велікодныя кулічы ў гіпермаркете «Green».
«Нехта вырабам Вялікодных кулічоў займаецца дома, нехта купляе іх у краме. Але і тыя, і іншыя перад Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем трэба асвяціць у храме, – тлумачыць новаўвядзенне а. Мікалай. – На жаль, з-за розных прычынаў не ўсе могуць прыйсці ў царкву. Таму сёння адбываецца асвячэнне першай партыі толькі што прыгатаваных кулічоў», паведамляе sluck-eparchiya.by.
У Глуску 9 красавіка настаяцель Богаяўленскага храма пратаіерэй Міхаіл Лазоўскі асвяціў печы на гарадскім хлебазаводзе перад выпечкай велікодных кулічоў і звярнуўся з пропаведдзю да работнікаў хлебазавода.
8 красавіка благачынны Асіповіцкай акругі, настаяцель Увядзенскага храма пратаіерэй Васіль Сівец асвяціў велікодную прадукцыю на Асіповіцкім хлебазаводзе.
7 красавіка настаяцель Нікольскага храма ў вёсцы Варатынь і клірык манастыра Жанок Міраносіц у Бабруйску іерэй Валянцін Вайтусёнок асвяцілі велікодныя кулічы ў Бабруйскім філіяле ААТ “Булачных-кандытарская кампанія “Дамачай”, bobruisk.hram.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)