Больш за ўсё ў сакавіку ў Беларусі падаражэлі алей і рыба

890ea7d3a6a5b65f04051adc394d1bcb085983ff_394

Больш за ўсё ў сакавіку ў Беларусі падаражэлі алей, а таксама рыба і морапрадукты – на 5,3% і 4,3% адпаведна, паведамляе Белстат.

Кошт на бульбу вырас на 3,8%, гарбата падаражэла на 3,7%, цукар – на 3%, рыбныя кансервы – на 2,6%. Амаль на 2% падаражэлі цыгарэты, алкагольныя напоі – на 0,7%.

Кошт на каўбасныя вырабы і вэнджаніну, малако і малочныя прадукты, хлеб і хлебабулачныя вырабы, муку пшанічную павялічыўся менш чым на 1%.

Ёсць прадукты, якія за гэты час не толькі не павысіліся ў цане, але наадварот, патаннелі. Сярод іх – мяса і птушка – на 2,6%, гародніна на 6,5%. На 0,4% сталі танней яйкі і масла.

У цэлым індэкс коштаў на харчовыя тавары ў сакавіку ў параўнанні з лютым склаў 100,5%.

З нехарчовых тавараў больш за ўсё падаражэлі медыкаменты – на 3,8%, бытавыя электратавары – на 3%, абутак на 2,1%.

Жыллёва-камунальныя паслугі ў сакавіку выраслі на 3,5%, паслугі культуры – на 4,1%.

Інфляцыя ў сакавіку склала 0,8%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі