Мінсккамунцепласетка перадумала: адключаць ваду ў красавіку не будуць

вадаУ сувязі са шматлікімі просьбамі грамадзян кіраўніцтва УП «Мінсккамунцепласетка» прыняло рашэнне аб пераносе тэрмінаў адключэння гарачага водазабеспячэння ад кацельні па вуліцы Рагачоўская, 12. Замест адключэння з 20 па 24 красавіка гарачую ваду адключаць з 8 па 12 чэрвеня.

«Мы просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці», – паведамілі ў Менсккамунцепласеці.

Як паведамляла Крыніца, планавалася адключыць дома па вуліцах 50 гадоў Перамогі (1; 1к1,2,3; 3Б; 5к1,2; 5А; 7, 9, 10, 11, 12, 14, 15, 17, 18, 19, 21 , 23), Рагачоўская (1, 3, 5, 7, 7А, 9, 19), Герояў 120 Дывізіі (17) і праспекце Незалежнасці (202; 202/3).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
10.04.2015 Грамадства| Тэгі: ,




Блогі